Мазырскі дзяржаўны музычны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мазырскі дзяржаўны музычны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мазыры Гомельскай вобласці. Размяшчаецца па адрасе вул. Рыжкова, 37.

Хуткія факты Мазырскі дзяржаўны музычны каледж, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Мазырскае музычнае вучылішча адкрыта ў 1969 годзе на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 208 ад 15 ліпеня 1968 г. «Аб адкрыцці Наваполацкага, Гродзенскага і Мазырскага музычных вучылішчаў» загадам Міністэрства культуры БССР № 66 ад 23 ліпеня 1968 года. У 1969 годзе было прынята 75 вучняў на дзённае і 25 на завочнае аддзяленне[1].

Рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 26 лютага 2008 г. № 216 Мазырскае дзяржаўнае музычнае вучылішча перайменавана ў Мазырскі дзяржаўны музычны каледж[1].

Remove ads

Матэрыяльна-тэхнічная база

Каледж мае навучальны корпус і інтэрнат на 90 месцаў. У навучальным корпусе размяшчаецца вялікая канцэртная зала на 330 месцаў, малая канцэртная зала на 100 месцаў, рэпетыцыйная, спартыўная і трэнажорная залы; 66 навучальных кабінетаў для індывідуальных заняткаў і 15 для групавых. У каледжы працуе бібліятэка з чытальнай залай на 26 месцаў, фонды якой налічваюць 31 207 адзінак захоўвання. Працуе сталовая на 65 месцаў[1].

Remove ads

Спецыяльнасці

У каледжы вядзецца падрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях[2]:

  • Дырыжыраванне (па напрамках)
  • Мастацтва эстрады (па напрамках)
  • Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)
  • Фартэпіяннае выканальніцтва
  • Інструментальнае выканальніцтва (з указаннем музычнай прылады)
  • Мастацтва эстрады (з указаннем віду)
  • Харавое выканальніцтва (з указаннем віду)

Дырэктары[1]

  • 1969—1972 — Віталь Міхайлавіч Лапіцкі;
  • са жніўня 1972 — Уладзімір Міхайлавіч Рыжы;
  • люты 2007 — красавік 2020 — Наталля Ільінічна Халадцова;
  • з 2020 года — Алена Юр'еўна  Бакланава-Назарчук.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads