Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Прымаюцца асобы з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй на дзённае навучанне на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.
Remove ads
Гісторыя
Быў заснаваны ў 1963 годзе. Набіралі дзве групы па спецыяльнасці «Апрацоўка металаў рэзаннем». Ужо праз год былі адкрыты яшчэ дзве новыя спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і установак». У 1965 годзе каледж прымаў навучэнцаў на дзённае аддзяленне. Заняткі праводзіліся ў прыстасаваным будынку былой школы. Не хапала плошчаў, таму даводзілася працаваць у тры змены. У 1975 годзе пабудавалі інтэрнат на 502 месцы, дзе адзін паверх пераабсталявалі пад навучальныя класы. Толькі праз два гады быў пабудаваны навучальны корпус са спартзалай і сталовай на 100 месцаў. У 1979 годзе адкрыта спецыяльнасць «Вытворчасць будаўнічых дэталяў і жалезабетонных канструкцый», а праз некалькі гадоў пачаўся набор на спецыяльнасці «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «Тэхнічнае абслугоўванне станкоў з ЧПУ і РК», а таксама «Інструментальная вытворчасць».
Remove ads
Спецыяльнасцях
- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»,
- «Тэхналогія машынабудавання»,
- «Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый»,
- «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»,
- «Камерцыйная дзейнасць»,
- «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (у машынабудаванні)».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads