Майлі Сайрус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старонка Шаблон:Колер/Вакаліст.css не мае зместу.
Майлі Рэй Сайрус (англ.: Miley Ray Cyrus; імя пры нараджэнні: Дэсціні Хоўп Сайрус (англ.: Destiny Hope Cyrus); нар. 23 лістапада 1992) — амерыканская актрыса , спявачка і кампазітар , дачка выканаўцы кантры Білі Рэя Сайруса.
Remove ads
Творчасць
Атрымала сусветную славу, зняўшыся ў галоўнай ролі ў серыяле «Ханна Мантана», дзе згуляла амерыканскую школьніцу Майлі Сцюарт, якая адначасова з’яўляецца поп-зоркай Ханнай Мантанай. Таксама Сайрус запісала да яго два саўндтрэкі Hannah Montana (2006) і Hannah Montana 2/Meet Miley Cyrus (2007), выпушчаных пад лэйблам Walt Disney Records. З поспехам серыяла «Ханна Мантана» Майлі стала кумірам падлеткаў. У 2007 годзе Сайрус заключыла кантракт з Hollywood Records, каб пачаць сольную кар’еру. У тым жа годзе быў арганізаваны канцэртны тур пад назвай Best of Both Worlds Tour, пазней запісы з яго ўвайшлі ў камерцыйна паспяховы фільм-канцэрт «Канцэртны тур Ханны Мантана і Майлі Сайрус» (Hannah Montana & Miley Cyrus: Best of Worlds Concert, 2008) .
У ліпені 2008 года Сайрус выпусціла свой першы сольны альбом Breakout, які стаў вельмі паспяховым у плане продажаў.
У 2009 годзе Сайрус была намінавана на «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшая песня» за выкананне кампазіцыі I Thought I Lost You, якая прагучала ў мультфільме «Вольт», у якім яна таксама агучыла адну з роляў. Улетку таго ж года ў пракат выйшла поўнаметражная версія «Ханны Мантаны», а пазней быў выпушчаны яе саўндтрэк.
Remove ads
Зноскі
- Miley Cyrus // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Miley Cyrus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #135503116 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads