Майнцкі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майнцкі сабор (ням.: Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (ням.: Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.
Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.
Remove ads
Памеры
- Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку
- Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м
- Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м
- Вышыня сярэдняга нефа: 29 м
- Вышыня заходняй вежы: 83 м
- Унутры сабора
- Гравюра Матэўса Мерыяна Старэйшага (1633).
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads