Майсей (опера)
опера From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майсей (укр.: Мойсей) — опера Міраслава Скорыка ў дзвюх дзеях на лібрэта Багдана Стэльмаха і Міраслава Скорыка па аднайменнай паэме Івана Франка. Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2001 года ў Львоўскім оперным тэатры.
Remove ads
Прэм’ера
Першапачаткова оперу планавалася напісаць да 100-годдзя Львоўскай оперы, якое адзначалі ў 2000 годзе. Аднак прэм’еру адклалі на адзін год і прымеркавалі да іншай падзеі — візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ на Украіну, які праходзіў 23-27 чэрвеня 2001[2]. Ва ўмовах перманентнага недахопу дзяржаўных сродкаў калектыў львоўскага тэатра звярнуўся да Папы за фінансавай дапамогай і атрымаў яе, стварыўшы такім чынам першы на Украіне прэцэдэнт фінансавай падтрымкі Ватыканам свецкай падзеі[3][4].
Прэм’ерную пастаноўку ажыццявілі рэжысёр-пастаноўшчык Збігнеў Хшаноўскі (Польшча), галоўную ролю выканаў Аляксандр Громыш, дырыжыраваў — аўтар[5]. Яшчэ да прэм’еры былі зробленыя аўдыё- і відэазапісы, зняты тэлефільм пра стварэнне оперы, а таксама выпушчаны буклет. Хоць 23-24 чэрвеня Папа праводзіў службу ў Кіеве[6], таму не мог наведаць прэм’еру, па прыбыцці ў Львоў 25 чэрвеня пантыфік усё ж знайшоў магчымасць прыехаць у Львоўскі тэатр оперы і павіншаваць творчы калектыў з пастаноўкай[2].
Remove ads
Зноскі
- Володимир Прохоренко. „Мойсей” – на українській оперній сцені (укр.). Газета «Свобода». www.lvivopera.com (26 чэрвеня 2001). Праверана 9 жніўня 2016.
- ОПЕРА "МОЙСЕЙ" НАРОДИЛАСЯ ЗАВДЯКИ ПІДТРИМЦІ ПАПИ РИМСЬКОГО (укр.). photo.ukrinform.ua. Праверана 9 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
- Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько (укр.). Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько. Праверана 9 жніўня 2016.
- Оперна сенсація: мade in Ukraine . Оперна сенсація: мade in Ukraine. Праверана 9 жніўня 2016.
- Хроніка візиту на Україну Святішого Отця Івана Павла II 23 – 27 червня 2001 року(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 9 жніўня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads