Майстэрня сацыяльнага кіно

From Wikipedia, the free encyclopedia

Майстэрня сацыяльнага кіно
Remove ads

Майстэрня сацыяльнага кіно» — беларуская некамерцыйная культурна-інфармацыйная ўстанова, заснаваная ў 2013 годзе ў Мінску. Сфера дзейнасці: сацыяльнае кіно і медыя.

Хуткія факты Культурна-інфармацыйная ўстанова «Майстэрня сацыяльнага кіно», Тып ...
Remove ads

Напрамкі дзейнасці

Установа працуе па 4 кірунках:

  • навучанне і павышэнне кваліфікацыі,
  • падтрымка маладых кінематаграфістаў,
  • вытворчасць кіно і рэкламы,
  • фарміраванне кінакультуры.

Тэмы, закранутыя ў рэалізаваных сацыяльных праектах: інклюзія людзей з інваліднасцю ў грамадстве [1] [2], хатні гвалт, культура [3],гандаль людзьмі, мясцовае развіццё [4] [5]. Праводзяцца бясплатныя курсы, майстар-класы па кінавытворчасці і рэкламе, таксама інтэнсіўныя трэнінгі для школьнікаў і студэнтаў па ўводзінах у відэавытворчасць [6]. У 2015 годзе заснавана праграма падтрымкі маладых кінематаграфістаў KINOSPRINT [7] [8],у рамках якой упершыню быў праведзены пітчынг праектаў [9]. Вынікам праграмы стала фінансаванне трох кароткаметражных фільмаў на экалагічную тэматыку. У 2016 годзе зняты кароткаметражны фільм на тэму хатняга гвалту “Палова мяне”. У 2017 годзе прэзентаваны зборнік дакументальных фільмаў пра былых вязняў канцлагераў (праект "Кіна-дыялог")[10] [11]. Усе праекты маюць сацыяльную скіраванасць.

Remove ads

Выкладчыкі

ЗША: Крысцін Эчам,кінакрытык; Дэвід Маршал, рэжысёр; Ці Сі Джонстаўн, рэжысёр і прадзюсар.

Польшча: Павел Квасьнеўскі,прадзюсар.

Беларусь: Віктар Аслюк, рэжысёр; Юрый Ігруша, прадзюсар; Аляксей Макаранка, рэжысёр; Вольга Дашук, рэжысёр; Андрэй Палупанаў, рэжысёр; Ганна Беларэцкая, гукарэжысёр; Андрэй Курэйчык; Аляксандр Алейнікаў, аператар-пастаноўшчык; Надзея Ількевіч, культурны менеджар, прадзюсар; Максім Жбанкоў, культуролаг; Сяргей Якубоўскі, прадзюсар; Станіслаў Турко, рэжысёр; Ян Карпаў, крэатыўны дырэктар; Сяргей Філазаповіч, крэатыўны дырэктар; Наталля Чыжэўская, эксперт у вобласці Тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач, Сяргей Бягун, эксперт у сферы рэкламы.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads