Макензі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маке́нзі (Mackenzie, інд. Deh Cho) — рака ў Канадзе.
Даўжыня 1738 км (4250 км з Піс-рывер). Плошча вадазбору 1804 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11 тыс. м³.
Плошча басейна (уключае сістэму рэк Нявольніцкая, Піс і Атабаска, якія належаць басейну Вялікага Нявольніцкага возера) 1804 тыс. км². Пачынаецца з Вялікага Нявольніцкага возера, цячэ па нізіне Макензі, упадае ў мора Бафорта (Заліў Макензі) Паўночнага Ледавітага акіяна, утварае дэльту (плошча каля 12 тыс. км²).
Даліна Макензі складзена з тоўшчаў алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаў, моцна забалочаная, укрытая яловымі лясамі.
Галоўныя прытокі: Ліярд, Арктык-Рэд-Рывер, Піл (злева), Вялікая Мядзведжая (справа).
Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняя паводка. Ледастаў з кастрычніка да мая.
Даўжыня суднаходных шляхоў усёй сістэмы 2200 км (ад Уотэруэйса на рацэ Атабаска да порта Тактаяктук на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна).
Найбольш населенныя пункты: Аклавік, Інувік, Норман-Уэлс, Форт-Норман, Форт-Провідэнс.
Рака Макензі была адкрыта і ўпершыню пройдзена ад вытокаў да вусця А. Макензі ў 1789 годзе, названа ў яго гонар.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads