Маклер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́клер — гандлёвы пасярэднік. Як правіла, маклер прафесійна займаецца пасярэдніцтвам пры куплі і продажы тавараў, каштоўных папер, паслуг, страхаванні[1][2]. Біржавыя маклеры вядуць таргі і рэгіструюць вусную згоду брокераў прадаўца і пакупніка на заключэнне здзелкі.
Ліцэнзаванне біржавых маклераў
ЗША
У ЗША ліцэнзаваннем біржавых брокераў займаюцца U.S. Securities and Exchange Commission і Financial Industry Regulatory Authority. Брокерскія фірмы таксама падпарадкоўваюцца правілам мясцовай юрысдыкцыі, якія могуць мяняцца ад штата да штата. Агульным для ўсіх штатаў ЗША з’яўляецца адмова ў ліцэнзіі брокерскай фірме, якая прадстаўляе гандаль з крэдытным плячом CFD. Такое адзінства тлумачыцца тым, што 76 % рахункаў раздробных інвестараў губляюць грошы пры гандлі CFD[3].
Злучанае Каралеўства
У Вялікабрытаніі біржавыя брокеры павінны прайсці навучанне, каб атрымаць статус, прызнаны Financial Conduct Authority. Ліцэнзію брокера можна праверыць у Financial Services Register[4][5].
Францыя
Пасля прыняцця закона 1996 года аб мадэрнізацыі фінансавай дзейнасці на змену біржавым брокерам прыйшлі інвестыцыйныя кампаніі[6].
Remove ads
Зноскі
- Top 15 Broker-Dealer Firms for 2021 . investopedia.com. Праверана 14 снежня 2021.
- broker (n.) . etymonline.com. Праверана 14 снежня 2021.
- Is Trading 212 a Scam? . comparebrokers.co. Праверана 14 снежня 2021.
- Regulated Broker . fca.org.uk. Праверана 14 снежня 2021.
- Welcome to the Financial Services Register . register.fca.org.uk. Праверана 14 снежня 2021.
- Loi n° 96-597 du 2 juillet 1996 de modernisation des activités financières . legifrance.gouv.fr. Праверана 14 снежня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads