Максім Аляксандравіч Кіркор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Аляксандравіч Кіркор (нар. 2 кастрычніка 1978, г. Магілёў) — беларускі навуковец у вобласці працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008).
Remove ads
Біяграфія
Сын Аляксандра Віктаравіча Кіркора (нар. 1955). Скончыў у 2000 годзе Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей» (кваліфікацыя «Інжынер-механік»), працаваў у яго навукова-даследчым сектары малодшым навуковым супрацоўнікам. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Працаваў ва ўніверсітэце дацэнтам кафедры прыкладной механікі і інжынернай графікі механічнага факультэта, з 2009 — загадчык кафедры.
З 29 верасня 2017 г. рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаецца праблемамі драбнення і класіфікацыі полідысперсных матэрыялаў; цеплавых працэсаў.
Узнагароды
Узнагароджаны стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009).
Спасылкі
![]() |
Максім Аляксандравіч Кіркор у Вікіцытатніку |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads