Максім Максімавіч Слюсар

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Слюсар (нар. 1 ліпеня 1997, Луганск) — украінскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Максім Слюсар, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец луганскай «Зары». У юнацкім узросце паўгода выступаў за данецкі «Металург», пазней вярнуўся ў родны клуб, дзе стаў гуляць за моладзевы склад. У снежні 2015 года разам з шэрага іншых ігракоў «Зары» быў выключаны з клуба па падазрэнні ва ўдзеле ў дагаварных матчах[2].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[3] і ў выніку стаў іграком каманды. Пачаў сезон адным з асноўных нападнікаў мазыран, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Слюсар пакінуў мазырскі клуб[4]. Аднак, у пачатку 2018 года, атрымаўшы статус нелегіянера ў Беларусі, зноў далучыўся да «Славіі». У сезоне 2018 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу, сам з 13 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2019—2021 гадах выступаў за «Славію» ў Вышэйшай лізе, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[5].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную Украіны.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads