Макі (карціна)
карціна Мікалая Залознага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ма́кі» — карціна Мікалая Залознага, створаная ў 1968 годзе.[1]
Апісанне
На мяжы 1960–1970-х гадоў тэматыка і атмасфера твораў Мікалая Залознага мяняліся. Захапленне буйнафарматнай карцінай «суровага стылю », гераічнай публіцыстыкай і манументалізацыяй форм сышло ў мінулае. Увага мастака усё больш канцэнтруецца на індывідуальных лёсах людзей, на штодзённых калізіях жыцця, прыгажосці навакольнага асяроддзя. Яго жанравыя прыярытэты цалкам лагічна зрушыліся ў бок лірычнага станкавізму. Разам з тым, свет вобразаў мастака не быў гарманічна суцэльным і бясхмарна жыццярадасным, як таго патрабавала эпоха, натхнёная лозунгам «Сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме!». Ніяк не супадае з вобразамі абяцанага міфічнага раю намаляваная ў карціне «Макі» паніклая фігура юнай жанчыны, што ўпала на калені пасярод вогненных бліскавіц начнога поля велізарных пунсовых макаў.
Remove ads
Зноскі
- Ирина ЗАВАДСКАЯ. О картине Николая Залозного «Маки» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (15 МАРТА 2019). Праверана 21 лістапада 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads