Малакасосы (тэлесерыял)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малакасосы (тэлесерыял)
Remove ads

«Малакасосы» (англ.: Skins) — брытанскі драматычны тэлесерыял пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя. Серыял створаны тэлесцэнарыстамі Браянам Элслі і яго сынам Джэймі Брытанам для Company Pictures.[2] Прэм'ера адбылася на канале E4 25 студзеня 2007 года.[3] Здымкі праходзяць у Брысталі, школьныя сцэны зняты ў Акадэміі Джона Кобата і Каледжы Філтана.[4]

Хуткія факты Малакасосы, Жанр ...

Увесь першы сезон стаў даступны на DVD 24 верасня 2007 года.[5] Музыку з серыяла таксама можна набыць на CD.[6] Другі сезон пачаўся 11 лютага 2008 года. Трэці сезон — 22 студзеня 2009 года. Чацвёрты сезон — 28 студзеня 2010 года.

5 жніўня 2010 года канал E4 абвясціў імёны новага акцёрскага складу пятага сезону тэлесерыяла.[7] Імёны персанажаў сталі вядомыя 12 снежня.[8] Прэм'ера пятага сезону адбылася 27 студзеня 2011 года.[9]

Remove ads

Сюжэт

Тэлесерыял распавядае пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя, якія наведваюць старэйшую школу. Кожная серыя раскрыняе сваю асобную тэму, якая адносіцца да аднаго з герояў, аднак, ёсць некалькі агульных сюжэтных ліній. Кожныя два сезоны акцёрскі склад цалкам змяняецца. У серыяле раскрыняюцца такія паняцці як дысфункцыянальная сям'я, псіхічныя расстройствы, сексуальная самаідэнтыфікацыя, смерць.

Remove ads

Фільм

У Guardian 21 мая 2009 гады надрукавалі артыкул пра магчымы фільм па Skins. Па заяве Channel4 фільм цяпер на стадыі «папярэдніх перамоў». Channel4 ужо меў поспех у кіно з фільмам «Мільянер з трушчоб», у якім зняўся зорка першых сезонаў Skins Дэў Патэль.

27 мая 2010 года ў блогу Skins з'явілася пацверджанне Архівавана 30 мая 2010. здымак фільма. Здымкі пачнуцца ў верасні 2010 года, выпуск запланаваны на лета 2011 года.

На гэты момант, удзел у фільме пацвердзілі Дэў Патэль, Нікалас Холт і Кая Скадэларыя.

Remove ads

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 7 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54871129'></a>
  2. Skins 3(недаступная спасылка). Company Pictures (1 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2009. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  3. Johns, Ian (2007-06-07). Spaced out with the Skins generation. The Times. London. Архівавана з арыгінала 15 чэрвеня 2011. Праверана 2009-10-14.
  4. Bristol's real life Skins(недаступная спасылка). Bristol Evening Post (18 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 March 2010.
  5. Skins DVD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
  6. Skins CD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
  7. Teenagers: Under their skins. Guardian.co.uk. 2010-12-19. Праверана 2010-12-19.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads