Маленькая міс Шчасце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маленькая міс Шчасце» (англ.: Little Miss Sunshine — літаральна «Маленькая міс Сонечнае ззянне») — амерыканская камедыйная драма 2006 года[10], рэжысёрскі дэбют у вялікім кіно рэкламных і музычных кліпмейкераў Валеры Фарыс і Джонатана Дэйтана . Сцэнарый напісаў Майкл Арндт , для якога гэта таксама стала дэбютнай працай. У фільме зняліся Эбігейл Брэслін , Тоні Калет , Грэг Кінір , Пол Дана , Алан Аркін і Стыў Карэл.
Прэм’ера фільма адбылася 20 студзеня 2006 года на кінафестывалі «Сандэнс»[11], дзе карціна ўдастоілася авацыі стоячы. Фільм стаў адным з галоўных кінахітоў 2006 года, як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Карціна атрымала больш за 70 кінаўзнагарод, сярод якіх дзве прэміі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і «Найлепшы акцёр другога плана».
Remove ads
Акцёрскі склад
Эбігейл Брэслін | – Оліў Хувер |
Тоні Калет | – Шэрыл Хувер, маці Оліў |
Грэг Кінір | – Рычард Хувер, бацька Оліў |
Пол Дана | – Дуэйн Хувер, брат Оліў |
Алан Аркін | – Эдвін Хувер, дзядуля Оліў, бацька Рычарда |
Стыў Карэл | – Фрэнк, брат Шэрыл |
Remove ads
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 112 намінацыямі[12]. Сярод найбольш значных узнагарод:
- 2 прэміі «BAFTA» (з 6 намінацый)
- 2 прэміі «Оскар» (з 4 намінацый)
- прэмія «Сезар»
- 2 намінацыі на «Залаты глобус»
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads