Малта (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малта (рака)
Remove ads

Малта (лат.: Malta) — рака ў Латвіі, левы прыток ракі Рэзэкнэ. Даўжыня ракі — 105 км, плошча вадазборнага басейна — 882,9 км².

Хуткія факты Малта, Характарыстыка ...

Рака выцякае з возера Салайс. Цячэ пераважна на поўнач па тэрыторыі Краслаўскага, Рэзэкнэнскага і Прэйльскага краёў да возера Лубанс. На рацэ размешчана мноства азёр. Раней Малта ўпадала непасрэдна ў возера Лубанс, але з 1966 года яе воды па канале даўжынёй 6 км накіроўваюцца ў раку Рэзэкнэ. Канал і ўчастак рэчышча на 2 км вышэй за канал абнесены дамбамі. Участак старога рэчышча даўжынёй 8,5 км выкарыстоўваецца для дрэнажу.

Падзенне рэчышча ў верхнім цячэнні — каля 2 м/км, ніжэй горада Віляні — менш за 0,5 м/км.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads