Малыя Швакшты

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малыя Швакшты, Малая Швакшта — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. За 22 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Папоўцы, у басейне ракі Страча (выцякае з возера).

Хуткія факты Малыя Швакшты, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім švakšnoti «накропваць, імжыць», švakštelėti «лінуць (ваду)», švekštоti «крапіць, акрапляць; пырскаць, апырскваць».[крыніца?]

Назва звязаная з павольным рухам вады ў возеры, якое праточнае (уцякае пратока з возера Вялікая Швакшта, выцякае рака Страча).[крыніца?]

Гідраграфія

Плошча 1,91 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб’ём вады 2,86 млн м³. Плошча вадазбору 105 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю).

Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з возера Вялікія Швакшты. Маюцца два астравы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads