Мальмкрог
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мальмкрог» (Malmkrog) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Крысці Пую[1].
Сюжэт
Арыстакрат Мікалай запрашае на Каляды ў свой маёнтак вяршкі грамадства, сярод якіх аказваюцца палітык, маладая графіня і рускі генерал з жонкай. Яны праводзяць час за вячэрай, свецкімі гутаркамі і салоннымі гульнямі, спрачаюцца пра форму ўлады, неабходнай у эпоху палітычнага заняпаду, аб прагрэсе і маралі, смерці і Антыхрысце. Дэбаты робяцца ўсё больш гарачымі, і культурныя адрозненні паміж суразмоўцамі становяцца больш відавочнымі, а абстаноўка ў маёнтку — усё больш напружанай. У рэшце рэшт, кожны стане ахвярай уласнай пазіцыі[2].
Remove ads
Акцёрскі склад
- Агатэ Бош
- Фрэдэрык Шульц-Рыхард
- Дыяна Сакалаўскайтэ
- Уга Брусо
- Марына Палій
- Іштван Тэглаш
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[3].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads