Мангышлакскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мангышлакскі заліў — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Каспійскага мора, размешчаны паміж паўвостравамі Мангышлак і Бузачы. У глыбіні заліва вылучаюць невялікія залівы Сарыташ і Кочак. У заходняй частцы заліва размешчана група Цюленьіх астравоў.
Памеры заліва: даўжыня - каля 100 км, шырыня каля ўваходу - каля 70 км. Глыбіня 10-12 м. Бераг паўднёвай часткі заліва высокі і абрывісты, у той час як усходні - нізінны. У зімовы час заліў звычайна замярзае.
Remove ads
Літаратура
- Мангышлакскі заліў // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 75-76
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads