Мандалорац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мандалорац» (англ.: The Mandalorian) альбо «Зорныя войны: Мандалорац» (англ.: Star Wars: The Mandalorian) — прыгодніцкі касмічны вэб-серыял, створаны Джонам Фаўра і паказаны на канале Disney+ ў 2019 годзе. Гэта першы гульнявы серыял у сусвеце «Зорных войнаў». Сюжэт разгортваецца праз пяць гадоў пасля падзей фільма «Вяртанне джэдая» і за 25 гадоў да падзей фільма «Абуджэнне Сілы» і апавядае пра прыгоды мандалорца-паляўнічага на галовы. Пасля атрымання станоўчых ацэнак запланаваны выхад 2-га сезона.
Remove ads
Сюжэт
![]() |
Пасля гісторый пра Джанга і Боба Фетаў у сусвеце «Зорных войнаў» з'явіўся яшчэ адзін герой. Падзеі Мандалорца разгортваюцца паміж развалам Імперыі і паўстаннем Першага ордэна. Серыял апавядае пра прыгоды самотнага паляўнічага на галовы ў аддаленых кутках галактыкі па-за юрысдыкцыяй Новай рэспублікі[4] Джон Фаўра |
![]() |
У ролях
- Педра Паскаль — мандалорац / Дын Джарын, самотны стралок-паляўнічы на галовы. Гэта «знайдыш», выратаваны ў дзяцінстве мандалорцамі.
- Грогу — прадстаўнік таго ж віду, што і Ёда, з падобнымі ўменнямі Сілы. Гэта дзіцё ў 50-гадовым веку. За яго злаўленне абвешчаная ўзнагарода, і мандалорац намагаецца не даць яго ў крыўду іншым паляўнічым.
- Карл Уэзэрс — Грыф Карга, кіраўнік гільдыі паляўнічых на галовы, які наймае мандалорца на пошук здабычы.
- Вернер Херцаг — «Кліент», які абвясціў узнагароду за дастаўку яму каштоўнай здабычы.
- Амід Абтагі — доктар Першынг, навуковец на працы ў «Кліента».
- Нік Нолці — агучыў Куіла, фермера з расы ўгнотаў, які выкупіўся з імперскага рабства.
- Тайка Вайціці — агучыў IG-11, дроіда-паляўнічага на галовы. Пасля спробы забойства «Дзіцёнка» і расстрэлу Джарынам Куіл перапраграмаваў IG-11 на абарону Дзіцёнка.
- Джына Карана — Карасінтыя «Кара» Дзюна, колішняя паўстанка і наймітка з Альдэраана, якая ў грамадзянскай вайне змагалася на баку Паўстанцкага альянса.
- Эмі Седарыс — Пелі Мота, грызлівая карабельная механік на Татуіне.
- Джэйк Канавейл — Тора Калікан, малады паляўнічы на галовы, які хоча далучыцца да гільдыі.
- Мінг-На Вэнь — Фенек Шэнд, наёмная забойца, якая сутыкаецца з мандалорцам.
- Марк Бун (малодшы) — Ранзар «Рэн» Малк, сталы найміт і кіраўнік банды навалачы, якая хоча вызваліць вязня з карабля Новай рэспублікі.
- Біл Бэр — Мейфельд, колішні імперскі стралок, ключавая фігура Малкавай банды.
- Наталія Тэна — тві’лечка Сіань, удзельніца Малкавай банды.
- Клэнсі Браўн — Берг, дэваронец, удзельнік Малкавай банды.
- Рычард Аёўадзі — агучыў дроіда Q9-0, ці «Нуля», удзельніка Малкавай банды.
- Ісмаэль Крус Кордава — тві’лек Куін, брат Сіані.
- Джанкарла Эспозіта — Моф Гедэон, колішні афіцэр імперскай таемнай паліцыі, жыццё якога змянілася пасля знішчэння паўстанцамі другой Зоркі смерці.
- Эмілі Суолау — «Збраярка», мандалорка, якая куе зброю і рыштунак з бескарскай сталі і сочыць за выкананнем традыцый ацалелымі мандалорцамі.
Remove ads
Сезоны
Сезон 1 (2019)
Remove ads
Саўндтрэк
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads