Маравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мара́вы, марава́не (чэшск.: Moravané, разм. Moraváci) — этнічная група чэхаў, галоўным чынам пражываюць у Маравіі, а таксама ў Славакіі.
Remove ads
Этымалогія
Назва, верагодна, пайшла ад ракі Моравы. Аналагічна мянушку атрымалі ганакі, якія пражываюць па рацэ Гане з цэнтрам у Оламаўцы.
Колькасць
Па даных 2001 года агульная колькасць народа складае 380,474 чалавек.
Рэлігія
Мараване — каталікі.
Мова
Мова — мараўскія гаворкі чэшскай мовы, якія адносяцца да заходнеславянскай групы моў. Алфавіт — лацінскі.
Гісторыя

У старажытнасці тэрыторыю Маравіі засялілі славянскія плямёны. Затым землі Багеміі, Маравіі і Славакіі (тады Венгрыі) аб'ядналіся пад уладай аўстрыйскіх Габсбургаў (1526).
У XX стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўвайшла ў склад Чэхаславакіі. У 1993 годзе адзіная дзяржава распалася на Чэхію і Славакію, і Маравія стала часткай тэрыторыі Чэхіі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads