Мараньян
штат у Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мараньян (парт.: Maranhão) — штат на паўночным усходзе Бразіліі. Мяжуе са штатамі Пара на захадзе, Такантынс на поўдні, Піяўі на ўсходзе; поўнач штата абмывае Атлантычны акіян. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Луіс.
Мараньян знакаміты касмічнай базай Алкантара, размешчанай на беразе акіяна на процілеглым Сан-Луісу беразе бухты Сан-Маркус.
Remove ads
Эканоміка
Аснову эканомікі штата складае сельская гаспадарка, галоўнай галіной якой з’яўляецца земляробства. На плантацыях Мараньяна вырошчваецца бавоўнік, цукровы трыснёг, кава і какава. У далінах рэк праводзіцца збор пладоў пальмы бабасу, а таксама знакамітага карнаўбскага воску.
Гл. таксама
Зноскі
- [http://www.ibge.gov.br/home/estatistica/economia/pibmunicipios/2005_2009/tabelas_pdf/tab01.pdf Tabela 1 - Produto Interno Bruto a preços correntes e Produto Interno Bruto per capita segundo as Grandes Regiões, as Unidades da Federação e os municípios - 2005-2009] (парт.). Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 4 сакавіка 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads