Марат Наілевіч Ізмайлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мара́т Наі́левіч Ізма́йлаў (татар.: Марат Наил улы Измаилев[3]; 21 верасня 1982, Масква[4]) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2001—2012). Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лакаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжанне.
Remove ads
Кар’ера
«Лакаматыў»
Увесну 2000 года стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва» і дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж года, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 года разам з клубам атрымаў перамогу ў Кубку Расіі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лакаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў серыі пенальці. У 2002 і 2004 гадах станавіўся чэмпіёнам Расіі, а ў наступныя сезоны чаргаваў выдатную гульню і цяжкія траўмы.
«Спортынг»
У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую і якасную гульню, у выніку па заканчэнні сезона партугальскі клуб выкупіў ягоны трансфер. У ліпені 2010 года атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынга» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[5].
У партугальскім клубе Марат правёў шмат добрых сезонаў, стаўшы ўлюбёнцам балельшчыкаў клуба.
«Порту»
8 студзеня 2013 года Ізмайлаў афіцыйна стаў іграком «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[6]. Дэбютаваў за новы клуб 13 студзеня ў матчы супраць «Бенфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[7].
У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азербайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юрый Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лакаматыве» і зборнай Расіі. У ліпені 2014 года расійскі футбольны клуб «Краснадар» абвесціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэння пагаднення[8]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расіі супраць маскоўскага «Спартака» забіў першы мяч за «Краснадар».
Апошнія гады
Прапусціўшы сезон 2015/16, у ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Краснадарам». У сакавіку 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.
У чэрвені 2017 года далучыўся да маскоўскага «Арарата» з Першыства ПФЛ, правёў за яго чатыры матчы і забіў два галы, пасля чаго ў верасні 2017 года разарваў кантракт і завяршыў кар’еру.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расіі гуляў на чэмпіянаце свету 2002 года і чэмпіянаце Еўропы 2004 года, пасля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 мая 2012 года пасля 6-гадовага перапынку Марат з’явіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, у рамках падрыхтоўкі Расіі да чэмпіянату Еўропы 2012 года[9]. На Еўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.
Remove ads
Дасягненні
Лакаматыў:
- Чэмпіён Расіі (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Расіі: 2001
- Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2003, 2005
- Уладальнік Кубка чэмпіёнаў Садружнасці: 2005
Спортынг:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008
Порту:
- Чэмпіён Партугаліі: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
