Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэкаmap
Remove ads

Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка (Поўная афіцыйная назва: Дзяржаўная ўстанова культуры «Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка») — бібліятэка ў горадзе Саранску Рэспублікі Мардовія.

Хуткія факты Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка, Краіна ...

Адкрыта ў 1960 годзе. У бібліятэцы 15 аддзелаў, у тым ліку абанементы навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў, аддзелы нацыянальнай і краязнаўчай літаратуры, літаратуры на замежных мовах, інфармацыйна-бібліяграфічны, перыядычных выданняў і іншыя.

Супрацоўнікамі бібліятэкі арганізуюцца кніжныя выстаўкі, святы кніг, казак, музычныя і літаратурныя вечары, краязнаўчыя чытанні. Бібліятэка аказвае метадычную і практычную дапамогу дзіцячым, сельскім і школьным бібліятэкам рэспублікі, праводзіць для іх працаўнікоў семінары, трэнінгі, курсы, практыкумы, школы прафесійнага майстэрства.

Будынак, у якім размешчана бібліятэка, пабудаваны ў 1939 годзе. Спачатку ў ім размяшчалася бібліятэка імя Пушкіна, а ў 1970 годзе ён быў перададзены Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэцы[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Градостроительные ориентиры российских столиц: Саранск: монография / В. Ф. Вавилин, В. А. Моисеенко, В. В. Вавилин; под общ. ред. В. Ф. Вавилина. — Саранск: Изд-во Мордов. ун-та, 2009. — С. 488—489. — 604 с. ISBN 978-5-7103-2133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads