Марка Мірыч

сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марка Мірыч
Remove ads

Марка Мірыч (сербск.: Марко Мирић; нар. 26 сакавіка 1987) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Хуткія факты Марка Мірыч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Сербскі перыяд

Пачынаў кар’еру ў клубе «Металац», пасля паспяхова гуляў за «Спартак Злацібар Вода». У 2012 годзе быў запрошаны ў «Црвену Звезду», але не здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба, хоць і выйграў разам з ім Кубак Сербіі. У першай палове 2013 года на правах арэнды гуляў за «Раднічкі».

«Мінск»

У студзені 2014 года перайшоў у беларускі клуб «Мінск»[2]. У мінскім клубе выступаў як флангавы паўабаронца, але нярэдка гуляў як цэнтральны нападнік[3]. Стаў адным з лепшых ігракоў каманды, забіўшы ў чэмпіянаце 3 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы. У ліпені 2014 года пакінуў «Мінск» па пагадненні бакоў[4].

«Славен Бялупа»

У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Славен Бялупа»[5]. Здолеў правесці паспяховы сезон у Харватыі, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце.

«Локерэн»

Улетку 2015 года перабраўся ў стан бельгійскага «Локерэна», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў і быў адным з асноўных нападнікаў.

Апошнія гады

У ліпені 2019 года перайшоў у баснійскі клуб «Борац» з Баня-Лукі. У жніўні 2020 года зноў далучыўся да «Раднічкаў», дапамог гэтаму клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Суперлігу. У верасні 2022 года перабраўся ў «Младаст».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2010—2011 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Сербіі. Дэбютаваў за зборную Сербіі ў таварыскім матчы са зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года. Усяго згуляў за зборную ў трох таварыскіх матчах.

Дасягненні

  • Сербія Уладальнік Кубка Сербіі: 2012
  • Сербія Пераможца Першай лігі Сербіі: 2020/21

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads