Марка Сіміч
сербскі і чарнагорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марка Сіміч (сербск.: Марко Симић / Marko Simić, нар. 16 чэрвеня 1987) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, абаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнай школы бялградскага «Партызана», у якой займаўся з пяці гадоў.
У студзені 2011 года за 150 тысяч еўра трапіў у барысаўскі БАТЭ. Уключаўся ў спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату 2011. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і 2012/13.
У студзені 2013 года за 1 мільён еўра перайшоў у турэцкі клуб «Кайсерыспор». У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з тэль-авіўскім «Хапаэлем»[2], аднак ужо ўзімку пакінуў клуб у якасці свабоднага агента і ў сакавіку 2017 года перайшоў у «Растоў»[3]. У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з узбекскім «Пахтакорам».
У першай палове 2020 года, пасля сыходу з «Пахтакора», заставаўся без клуба, а ў чэрвені стаў іграком латвійскай «Ліепаі». У ліпені 2022 года перайшоў у чарнагорскую «Будучнаст».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Дзякуючы добрай гульні за клуб, Марка ў 2011 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сербіі, але так і не выйшаў на поле. У 2013 годзе прыняў прапанову выступаць за зборную Чарнагорыі. Дэбютаваў за чарнагорскую зборную 14 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць Беларусі.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2011
Пераможца Першай лігі Турцыі: 2014/15
Чэмпіён Узбекістана: 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2017
Уладальнік Кубка Узбекістана: 2019
Уладальнік Кубка лігі Узбекістана: 2019
Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021
Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
