Княства Ансбах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Княства Ансбах
Remove ads

Княства Ансбах (ням.: Fürstentum Ansbach), або Брандэнбург-Ансбах (ням.: Markgraftum Brandenburg-Ansbach) — нямецкае імперскае княства з цэнтрам у аднайменным баварскім горадзе. Кіравалася прадстаўнікамі дому Гогенцолернаў, якія насілі тытул маркграфаў, таму што княства было маркграфствам.

Хуткія факты Брандэнбург-Ансбах, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Княства было заснавана пасля смерці бургграфа Нюрнберга Фрыдрыха V 21 студзеня 1398 года, калі яго землі былі падзелены паміж двума яго сынамі. Малодшы сын, Фрыдрых, атрымаў Ансбах, а старэйшы, Іаган, атрымаў Байрайт. Пасля смерці Іагана 11 чэрвеня 1420 года, два княствы былі ўз'яднаны Фрыдрыхам, які да таго часу ўжо стаў курфюрстам Брандэнбурга пад імем Фрыдрых I.

Пасля смерці Фрыдрыха I 21 верасня 1440 года, яго тэрыторыя была падзелена паміж двума яго сынамі: Іаган атрымаў Байрайт (Брандэнбург-Кульмбах), Фрыдрых атрымаў Брандэнбург, а Альбрэхт-Ахіл атрымаў Ансбах. Пасля Ансбах кіраваўся малодшай лініяй дому Гогенцолернаў, і яго кіраўнікі звычайна зваліся маркграфамі Брандэнбург-Ансбаха.

2 снежня 1791 года прынц і маркграф Ансбаха, Крысціян Фрыдрых Карл Аляксандр, які атрымаў у спадчыну Байрэйт, прадаў правы на сваё княства прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму II. Фармальна Ансбах быў анексаваны 28 студзеня 1792 года.

Remove ads

Князі і маркграфы Ансбаха

  • 1398: Фрыдрых I (Фрыдрых I, маркграф Брандэнбурга з 1415)
  • 1440: Альбрэхт Ахіл (таксама маркграф Брандэнбурга з 1470)
  • 1486: Фрыдрых I
  • 1515: Георг
  • 1543: Георг Фрыдрых
  • 1603: Іаахім Эрнст
  • 1625: Фрыдрых II
  • 1634: Альбрэхт II
  • 1667: Іаган Фрыдрых
  • 1686: Крысціян Альбрэхт
  • 1692: Георг Фрыдрых II
  • 1703: Вільгельм Фрыдрых (1686—1723)
  • 1723: Карл Вільгельм Фрыдрых (1712—1757)
  • 1757: Карл Аляксандр (да 1791)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads