Марк Аронавіч Зільберглейт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марк Аронавіч Зільберглейт (28 лістапада 1949, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар хімічных навук (1991), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія паперы, кардону», 1980).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1975—2014, факультэт выдавецкай справы і паліграфіі, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія перапрацоўкі расліннай сыравіны; драўніна, цэлюлоза, лігнін і прадукты іх перапрацоўкі; метады аналізу; кінетыка працэсаў дэлігніфікацыі; прымяненне метадаў распазнавання выяў пры аналізе расліннай сыравіны; метады ацэнкі лёгкачытэльнасці і чытабельнасці тэксту.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1980, 1999, 2009, 2010).
Бібліяграфія
- Химия и основы технологии процесса делигнификации древесины водными растворами уксусной кислоты : диссертация … доктора химических наук : защищена 01.06.1991 : утверждена 15.09.1991 / Зильберглейт Марк Аронович. — Минск, 1990.
- Введение в специальную обработку текстовой информации : учебное пособие / М. А. Зильберглейт. — Минск, 2004.
- Суб’ектыўная ацэнка лёгкачытэльнасці гарнітур / В. У. Токар, Л. І. Пятрова, М. А. Зільберглейт // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2005. — № 1. — С. 106—113.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads