Марлен Рыгоравіч Каўхута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марлен Рыгоравіч Каўхута (7 лістапада 1929, г. п. Глуск — 24 сакавіка 2007, г. Мінск) — беларускі фізіка-географ, спецыяліст у галіне геаграфіі, геалогіі, фізічнага глебазнаўства. Кандыдат геаграфічных навук (1968)[1].
Remove ads
Біяграфія
У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў эвакуацыі ў Мардовіі і Татарстане. Скончыў у 1951 годзе БДУ. У 1944—1946 гадах працаваў загадчыкам аддзела Сталінскага РК ЛКСМБ Мінска; старшым лабарантам у БДУ; у 1952—1955 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце геалогіі АН БССР; з 1956 г. — лабарантам, у 1963—1964 гадах выкладчыкам, старшым выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце; у 1962—1963 гадах загадчыкам аддзела аграхіміі і глебазнаўства Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі; у 1964—1969 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам, в. а. старшага навуковага супрацоўніка БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі; у 1969—1999 гадах у Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Танка; у 1980—1981 — дацэнтам Мангольскага педінстытута (Улан-Батар); з 1999 -- у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі[1].
Аўтар і сааўтар некалькіх дзясяткаў навуковых прац і падручнікаў[1].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з літаратуразнаўцам Маргарытай Яфімавай (1927—2015), яны мелі сыноў Аляксандра і Андрэя (нар. 1960), цяпер геолага, і дачку Вікторыю (у шлюбе Ляшук, нар. 1963), цяпер мовазнаўцу.
Памяць
Імем М. Р. Каўхуты названы 15 відаў бруханогіх[1].
Бібліяграфія
- Каўхута М. Р. // Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці: біябібліяграфічны паказальнік / складальнікі Л. Я. Гурковіч, І. М. Шаруха. — Магілёў, 2001. — С. 34—35.
- М. Р. Каўхута // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934—1978: бібліяграфічны даведнік / складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 1999. — С. 29—30.
- Шаруха, І. М. Р. Каўхута / І. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства: навукова-метадычны часопіс / галоўны рэдактар В. А. Гаркуноў. — Магілёў, 2007. — Т. 7, вып. № 1—2. — С. 165.
Remove ads
Зноскі
- Каўхута Марлен Рыгоравіч(недаступная спасылка). web.archive.org (28 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads