Мармелад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мармела́д — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукаром з даданнем пекціна і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасцю густога варэння). У англамоўных краінах слова англ.: marmalade азначае толькі варэнне з цытрусавых (асабліва з апельсінаў). У СССР у мармелад дадавалі інгрэдыенты, якія не маюць дачынення да садавіны (напрыклад, агар-агар).


Remove ads
Гісторыя
Слова паходзіць ад партугальскага marmelada, які азначае выключна варэнне з айвы. Густое варэнне з апельсінаў з такой назвай стала папулярна ў Вялікабрытаніі, адкуль мода на такія прадукты пракралася на кантынент разам з назвай — у нямецкай мове Marmelade азначае варэнне наогул.
Паводле іншых крыніц [1] «мармелад» у перакладзе з французскага азначае — старанна прыгатаваная страва колеру яблыкаў.
Еўрапейцы пазнаёміліся з мармеладам падчас Крыжовых паходаў у Малай Азіі. Гістарычная радзіма мармеладу — Блізкі ўсход і Усходняе Міжземнамор'е. Для таго, каб захаваць ураджай, плады ці сок ягад і садавіны выварвалі да максімальнага згушчэння.

Remove ads
Зноскі
- В. В. Похлебкин. Кулинарный словарь, 2002
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads