Мармуровая арка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мармуровая аркаmap
Remove ads

Мармуровая арка (англ.: Marble Arch) — трыумфальная арка, якая стаіць каля Прамоўніцкага кутка ў Гайд-парку, на заходнім канцы Оксфард-стрыт у Лондане. Найбліжэйшая станцыя метро — Marble Arch па цэнтральнай лініі.

Хуткія факты Мармуровая арка, Краіна ...
Thumb
Першапачатковае размяшчэнне аркі каля Бакінгемскага палаца

Арка была створана ў 1828 годзе вядомым архітэктарам Джонам Нэшам, які ўзяў за аснову знакамітую трыумфальную арку Канстанціна ў Рыме. Арка пабудавана з карарскага мармуру. Унутры маюцца тры невялікія памяшканні, якія раней выкарыстоўваліся як пост паліцыі.

Арка была першапачаткова ўстаноўлена на вуліцы Мэл як парадная брама ў Бакінгемскі палац, але затым пры пабудове новага флігеля палаца ў 1851 годзе была перанесена на цяперашняе месца. Тады хадзілі чуткі, што яе пераносяць толькі таму, што вялікая залатая каралеўская карэта не можа пад ёй праехаць. Аднак падчас каранацыі Елізаветы II у 1953 г. мільёны гледачоў бачылі, як вялікая залатая карэта праехала пад аркай.

Мармуровая арка стаіць побач з месцам, дзе раней знаходзілася знакамітая шыбеніца Тайберн (Tyburn), месца публічных пакаранняў смерцю з 1388 па 1793. Ходзяць чуткі пра магчымы перанос аркі ўнутр Гайд-парку або ў іншае больш даступнае для турыстаў і гараджан месца, бо цяпер доступу да аркі перашкаджае ажыўлены транспартны паток.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads