Марцініян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Секстаў Марцый Марцініян (лац.: Sextus Marcius Martinianus) — рымскі імператар у 324 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Пра ранняе жыццё і кар'еру Марцініяна нам нічога невядомае. Падчас грамадзянскай вайны Канстанціна I Вялікага і Ліцынія, Марцініян быў магістрам афіцый усходняга імператара. Пасля паразы ў Адрыянопальскай бітве 3 ліпеня 324 года, Ліцыній прызначыў Марцініяна сваім Цэзарам[1] і намінальна Аўгустам на Захадзе. Марцініян быў пасланы ў Лампсак перашкодзіць войску Канстанціна перасекчы з Фракіі Гелеспонт. Пасля разгрому войскаў Ліцынія ў бітве пры Хрысопалі 18 верасня 324 года той быў сасланы ў Фесалонікі, дзе ўтрымваўся пад хатнім арыштам, а Марцініян кінуты ў кападакійскую турму. У тым жа годзе на загад Канстанціна I Марцініян быў пакараны смерцю. Не больш як год праз каралі смерцю і самога Ліцынія.
Remove ads
Зноскі
- Зосим. Новая история. II. 25. 2.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads