Марцін Адэрскі
нямецкі інфарматык і прафесар ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марцін Адэрскі (нар. 5 верасня 1958) — нямецкі[2] інфарматык і прафесар ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе (EPFL) ў Швейцарыі. Працуе над статычным аналізам кода і мовамі праграмавання. Разам з калегамі рэалізаваў мову праграмавання Scala[3][4], джэнерыкі ў Java і мову праграмавання Pizza (Піцца).[5]
У 1989 годзе Адэрскі атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.) ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха пад кіраўніцтвам Ніклауса Вірта. Пасля атрымання доктарскай ступені працаваў у IBM і Ельскім універсітэце.
У 1997 годзе распрацаваў кампілятар GJ,[6][7][8] і яго рэалізацыя стала падмуркам для javac, кампілятара Java.[9]
У 2001 годзе Адэрскі разам з калегамі пачаў працу над Scala, першая публічная версія якой была выпушчана ў 2003 годзе.[6]
У 2007 годзе стаў ганаровым членам Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі.
12 траўня 2011 года Адэрскі і яго супрацоўнікі запусцілі кампанію Typesafe Inc. (пазней Lightbend Inc.), якая прадастаўляла камерцыйную падтрымку і навучанне Scala.[4]
Адэрскі вядзе тры курсы на платформе анлайн-навучання Coursera: Прынцыпы функцыянальнага праграмавання ў Scala, Функцыянальны дызайн праграм у Scala і Праграмаванне рэактыўных сістэм.[10][11][12]
Remove ads
Зноскі
- Biographical notice on EPFL website . Праверана 28 May 2016.
- Artima Weblogs . EPFL (2006). Праверана 22 May 2013.
- Peter Delevett. Cloud computing pioneer Martin Odersky takes wraps off his new company Typesafe . San Jose-Mercury News (16 мая 2011). Праверана 22 May 2013.
- Generics in C#, Java, and C++: A Conversation with Anders Hejlsberg, Part VII . Artima, Inc.. Artima, Inc. (26 студзеня 2004). Праверана 17 July 2016.
- The Origins of Scala - A conversation with Martin Odersky, Part I . artima.com (4 мая 2009). Праверана 12 February 2022.
- Preface to the Third Edition Java Language Specification Book . Праверана 22 February 2017.
- Naftalin, Maurice; Wadler, Philip (2007). Preface to the Java Generics and Collections Book. ISBN 9780596527754. Праверана 22 February 2017.
- Biographical notice on Coursera website(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 October 2016. Праверана 29 September 2016.
- Functional Programming Principles in Scala . Праверана 10 July 2013.
- Functional Program Design in Scala . Праверана 28 September 2016.
- Programming Reactive Systems . Праверана 9 February 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads