Марчанкі
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рчанкі (руск.: Марченки) — вёска ў Езярышчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі, за 46 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, за 85 км ад Віцебска, каля возера Ужо, на аўтадарозе Н2533.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў складзе Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1883 годзе дзяржаўная ўласнасць у фальварку Пляханава маёнтка Езярышча. У сярэдзіне XIX ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе фальварка Саладухі. У канцы XIX — пачатку XX ст. Марчанкі ў Горкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Саладухінскім сельсавеце Езярышчанскага (з 12.10.1929 г. — Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. У 1930-я гады ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны араты», працавала кузня. З 1950 года цэнтр калгаса імя Кутузава. З 16 ліпеня 1954 г. вёска ў Кудзінскім сельсавеце. З 12 снежня 1977 года цэнтр Марчанскага сельсавета[3]. З 2004 г. вёска Марчанкі ў Руднянскім сельсавеце[4], з 2018 г. — у Езярышчанскім сельсавеце[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1785 — 42 жыхары;
- 1883 — 3 двары, 23 жыхары;
- 1905 — 5 двароў, 29 жыхароў;
- 1926 — 8 двароў, 35 жыхароў;
- 1959 — 196 жыхароў;
- 1970 — 218 жыхароў;
- 1999 — 112 двароў, 268 жыхароў;
- 1.1.2002 — 107 двароў, 247 жыхароў[6].
Інфраструктура
- Сярэднняя школа
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Бібліятэка
- 2 магазіны
Памятныя мясціны
- Помнік Герою Савецкага Саюза Ц. Ц. Рамашкіну
- Помнік 87 землякам і ўраджэнцам вёскі, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны
Вядомыя асобы
- Фёдар Паўлавіч Купрыянаў (1922—1998) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[7].
- Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін (1919—1954) — лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads