Маршалак канфедэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбарны старшыня канфедэрацыі і канфедэрацкага рыцарскага кола[1]. Абіраўся на агульным сходзе канфедэрацыі і дзейнічаў да моманту развязвання канфедэрацыі і спалення яе акту[2][3].
Выконываў функцыі агульнага кіраўніка збройных сілаў (мог падзяляць яе з "дыктатарам" і палкоўнікамі), старшыні канфедэрацкіх судоў і паседжанняў канфедэрацкага сходу (сходу камандзіраў - таварыскага кола, або генеральнага сходу - прадстаўнікоў усіх груп, удзельнікаў канфедэрацыі). Маршалак прадстаўляў шляхту злучаную ў канфедэрацкім коле ў камунікацыях з каралем і дзяржаўнымі ўраднікамі, атрымліваў і размяркоўваў па ротах сродкі на пагашэнне дзяржаўнай запазычаннасці[4], маршалак рокашу мог весці перамовы з суседнімі ўладарамі аб дэтранізацыі манарха, падпісываў "рыцарскім словам" перамір'е з дзяржаўнай арміяй як Януш Радзівіл з Янам Каралем Хадкевічам[5].
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
- Марыскін А. Канфедэрацыя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 36-37. — 792 с...
- Якубаў В. Першыя канфедэрацыі войска Вялікага Княства Літоўскага і іх уплыў на сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1604 - 1608 гадах. — Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, 2008. — С. 34-44.
- Urwanowicz, J. Wojskowe «sejmiki» koła w wojsku Rzeczypospolitej XVI—XVIII wieku / J. Urwanowicz. — Białystok : Dział wydawnictw filii UW w Białymstoku, 1996. — 265 s..
- Якубаў В.У. Удзел Грамадзян ВКЛ у войску ІІ Ілжэдзмітрыя 1608-1610 г. //(in belarusian) Przegąd Środkowo-Wschodni –№ 9, Warszawa, 2024.- s. 9-49.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
