Марыа П’юза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыа П’юза (англ.: Mario Puzo; 15 кастрычніка 1920 — 2 ліпеня 1999) — амерыканскі пісьменнік італьянскага паходжання, крытык, сцэнарыст і белетрыс.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх імігрантаў. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у частках ВВС ЗША ва Усходняй Азіі і Германіі. Вучыўся ў Нью-Ёрскай Новай школе сацыяльных доследаў і ў Калумбійскім універсітэце.
Прыкладна 20 гадоў працаваў у дзяржаўных установах ЗША і за граніцай. З 1963 года пачаў працаваць пазаштатным журналістам і зрабіўся прафесійным літаратарам.
Першая кніга «Арэна сумраку» выйшла ў 1955 годзе. Дзеянні раману адбываюцца ў пасляваеннай Германіі. У цэнтры сюжэта гісторыя кахання амерыканскага жаўнера Уолтэра Москі, які чакаў на вяртанне сваёй часткі дахаты, і нямецкай дзяўчыны Гэлы. Наступны раман «Шчаслівая вандроўніца», выйшаў у 1965 годзе і прысвячаўся нялёгкай долі італьянскіх мігрантаў у ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі.
Вядомасць пісьменніку прынёс выдадзены ў 1969 годзе раман «Хросны бацька» пра асновы і законы гонару італьянскай мафіі, карупцыю, гвалтоўнага і шляхетнага гангстара дона Карлеонэ. У 1970-я раман зрабіўся бестселерам. У 1972 годзе паводле раману быў зняты фільм, сцэнарый да якога напісаў сам П’юза.
Памёр літаратар ад сардэчнай недастатковасці ў сваёй хаце ў Бей-Шоры, Лонг-Айленд.
Яго раман «Амерта» быў выдадзены ў 2000 годзе пасля смерці, а раман — «Сям’я» (надрукаваны ў 2001 годзе) — быў скончаны Кэрал Джына, удавой пісьменніка.
Remove ads
Зноскі
- Mario Puzo // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mario Puzo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads