Марына Аляксандраўна Шкроб

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марына Аляксандраўна Шкроб (13 жніўня 1967, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].

Хуткія факты Марына Аляксандраўна Шкроб, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 13 жніўня 1967 года ў в. Пухавічы Мінскай вобласці.

У 1991 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 2003 годзе скончыла клінічную ардынатуру па акушэрстве і гінекалогіі[3].

Працавала санітаркай, медыцынскай сястрой 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам радзільнага дома № 2 г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; намеснікам галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

Remove ads

Узнагароды

  • ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
  • нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads