Марына Іванаўна Даўгаполава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Іванаўна Даўгаполава
Remove ads

Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава (нар. 19 мая 1960(1960-05-19), Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Марына Іванаўна Даўгаполава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Латвія ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 15 мая 1960 года ў Бабруйску.

У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1984—1985 гадах — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання

У 1985—1992 гадах — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях

У 1992—1996 гадах — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк»)

У 1996—1998 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі.

У 2000—2002 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2008 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.

У 2008—2013 гадах — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[1].

З 26 снежня 2019 года[2] па 14 студзеня 2025 года[3] працавала Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads