Марыс Кучынскіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыс Кучынскіс (лат.: Māris Kučinskis; 28 лістапада 1961, Лімбазкі раён, цяпер Лімбазкі край) — латвійскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Латвіі з 11 лютага 2016 года па 23 студзеня 2019 года.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння школы ў сваім родным горадзе (1983) паступіў на факультэт кіравання і эканамічнай інфармацыі Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які і скончыў у 1988 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у мясцовым самакіраванні Валміера. У 1991 годзе Марыс Кучынскіс стаў сузаснавальнікам фірмы «SIA Apgāds», якая займалася пераважна гандлем будаўнічымі матэрыяламі. Таксама ён працаваў у мясцовай энергетычнай кампаніі «Valmieras enerģija» і кампаніі па кіраванні нерухомасцю «Valmieras namsaimnieks». З 2011 года Марыс Кучынскіс кіраваў Асацыяцыяй буйных гарадоў Латвіі (Latvijas Lielo Pilsētu asociācijā, LLPA), арганізацыяй якая аб’ядноўвае дзевяць гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання Латвіі.
Remove ads
Палітычная кар’ера
Палітычная кар’ера Марыса Кучынскіса пачалася ў 1994 годзе ў гарадскім Савеце роднага горада Валміера. З 1996 па 2003 год (з перапынкам у 1997—1998 гадах) працаваў яго старшынёй. У 1998—2000 гадах ён быў старшынёй Савета Валміерскім раёна. У 1998 годзе няўдала балатаваўся ў Сейм 7 склікання ад Народнай партыі. Таксама і на выбарах у Сейм 8 склікання ў 2002 годзе ён пацярпеў няўдачу. Аднак у наступным годзе атрымаў мандат. У 2004—2006 гадах ва ўрадзе Айгар Калвіціс узначальваў міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання. У 2006—2011 гадах — дэпутат Сейма ад Народнай партыі. На выбарах у Сейм 11-га склікання ў 2011 быў кандыдатам ад Саюза зялёных і сялян, але мандата не атрымаў. У 2014 годзе вярнуўся ў Сейм 12 склікання па партыйнаму спісу Саюза зялёных і сялян.
Кучынскіс — член невялікай, рэгіянальнай Ліепайскай партыі, якая працуе ў Курземе і кантралюецца бізнесменам Улдзісам Сесксам, шматгадовым мэрам Ліепаі. Для аказання ўплыву на нацыянальным узроўні Ліепайская партыя ўваходзіць у альянс з Саюзам зялёных і сялян.
Пасля адстаўкі ў снежні 2015 года кабінету Лаймдаты Страўюмы, 13 студзеня 2016 Прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс даручыў Марысу Кучынскісу сфармаваць новы кабінет міністраў. 11 лютага 2016 Кучынскіс быў зацверджаны Соймам на пасадзе прэм’ер-міністра; у той жа дзень Марыс Кучынскіс прадставіў свой кабінет міністраў.
Remove ads
Зноскі
- Māris Kučinskis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Maris Kucinskis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads