Марыя Адашчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Аляксандраўна Адашчык (нар. 5 жніўня 1998, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка Фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі г. Мінска. Першы трэнер — Аляксандр Леанідавіч Варварчук-Пушкін[2].
Гуляла за мінскі «Гарызонт», у складзе якога была сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі. У 2017 годзе адправілася ў Паўночную Амерыку, дзе тры гады выступала за «Panola College» і «Універсітэт Мінесоты»[3].
У 2023 годзе пакінула растоўскі «Перасвет-ПФУ» і падпісала кантракт з маскоўскай «Рунай»[4].
Выступала за зборную U-18 (2015—2016) і U-20 (2017—2018)[5]. У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы (U-18)-2015 у Мінску[6].
Remove ads
Кар’ера
- 2015—2016 — Гарызонт (Мінск) і Гарызонт-2-РЦАП (Мінск)
- 2016—2017 — Гарызонт (Мінск)
- 2017—2019 — Panola College (Карфаген, ЗША)
- 2019—2020 — Minnesota Golden Gophers (Мінеапаліс, ЗША)
- 2021—2022 — Платаў (Новачаркаск, Расія)[7]
- 2022 — УГМК (Екацярынбург, Расія)
- 2022—2023 — Перасвет-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія)
- 2023—2024 — Руна (Масква, Расія)[8]
- з 2024 — Металург (Магнітагорск, Расія)[9]
Дасягненні
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2016/2017.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2021/2022.
Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.
Зноскі
- Maryia Adashchyk // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Мария Адащик(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads