Марыя Антонаўна Шакун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Антонаўна Шакун (13 студзеня 1937, Узбалаць, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, настаўніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014).
Remove ads
Біяграфія
З 1959 па 1975 гады працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школах Валожына і раёна. З 1975 па 1996 гады займала пасаду метадыста і намесніка загадчыка раённага аддзела адукацыі райвыканкама. З 1996 па 2005 Марыя Шакун працавала метадыстам па турысцка-краязнаўчай рабоце ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна.
Дзяцінства
Бацькі Марыі Антонаўны былі малазямельнымі сялянамі, якія ў 30-х гадах вымушаны былі перасяліцца на хутар. Там пабудавалі дом, дзе і прайшлі дзіцячыя гады паэткі. У сям'і было трое дзяцей: Аляксандр, Ніна і Марыя. Каб пракарміць сям'ю бацька зімой рабіў шафы на продаж. Дзяўчынка расла летуценніцай, часта любіла гуляць за вёскай і любавацца прыродай. Пазней гэта знайшло выйсце ў паэтычных радках. У 1944 годзе пайшла ў базавую васьмігадовую Узбалацкую школу. Гэта была пачатковая школа ў доме раскулачанага і вывезенага памешчыка Макрыцкага. Дзяўчынка была актыўнай удзельніцай школьных спектакляў і сцэнак.
Юнацкія гады
Пакулькі сярэднюю адукацыю можна было атрымаць толькі ў Валожыне, то ў 1951 годзе Марыя стала вучаніцай сярэдняй школы №1 г. Валожына. У 1954 годзе паэтка скончыла 10 клас з срэбраным медалём ("чацвёрка" стаяла па рускай мове). Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1954 годзе Марыя Антонаўна стала студэнткай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.[1]
Педагагічная дзейнасць
Пасля заканчэння універсітэту ў 1959 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць у Капусцінскай восьмігадовай школе, Валожынскага раёна ў якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Першыя вучні Марыі Антонаўны сёння ўжо пенсіянеры, але ўспаміны пра школьныя гады яны беражліва і захоўваюць і цяпер. Да таго ж Марыя Антонаўна была актыўным класным кіраўніком. Са сваімі вучнямі яны пабывалі ў Кіеве. Запамінальнай таксама была і паездка ў тагачасны Ленінград.
Уласнае жыццё
Са сваім будучым мужам — Паўлам Сяргеевічам Шакуном, які працаваў спачатку інспектарам аддзела адукацыі, Марыя Антонаўна сустрэлася падчас працы ў Капусцінскай восьмігадовай школе. Трошкі Пазней Павел Сяргеевіч узначаліў вышэйназваную школу. Муж паэткі пайшоў з жыцця калі яму было 38 год. Пасля яго смерці Марыя Шакун замуж больш не выйшла. Як напісала паэтка ў сваёй аутабіяграфіі: [1]
![]() |
"Ён быў для мяне вельмі дарагім чалавекам і такім застаўся назаўсёды" | ![]() |
Цяпер жанчына жыве ў Валожыне.
Remove ads
Творчасць

Вершы пачала пісаць у юнацтве. Друкуецца з 1977 года у такіх выданнях як: раённая газета «Працоўная слава», «Літаратура і Мастацтва», «Метамарфозы» і інш. Аўтар зборнікаў вершаў «Песняй рамонкаў» (2007), «Жыццёвае поле» (2014) і «Мае сцяжыны» (2019). Асобае месца ў паэзіі Марыі Антонаўнны займае тэма прафесіі настаўніка. Паэзія Марыі Шакун кранае шчырасцю, дабрынёй, тонкім лірызмам, глыбокай жыццёвай мудрасцю. Яе вершы простыя і зразумелыя кожнаму, бо напісаны пра тое, што дорага ўсім: каханне, Радзіму, родныя краявіды, бацькоўскі дом. І разам з тым аўтар захапляецца прыгажосцю і адметнасцю іншых краін, дзе ёй пашчасціла пабываць.[2] З’яўляецца ўдзельніцай народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» з самага пачатку існавацця аб’яднання. Вельмі цесна сябравала з былым яго кіраўніком — Валянцінай Гіруць-Русакевіч.
Remove ads
Узнагароды

- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978)
- Член саюза пісьменнікаў Беларусі (2014)
- Нагрудны знак-медаль Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». (2015)
Творы
- Песняй рамонкаў: вершы / Марыя Шакун. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2007. — 137 с.
- Жыццёвае поле: вершы / Марыя Шакун. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 155 с.
- Мае сцяжыны : вершы / Марыя Шакун. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 148 с.
- Ад каранёў да кроны : творцы Валожыншчыны / укл. В. Ф. Гіруць-Русакевіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. — 242 с.
Remove ads
Літаратура
- Герман А. С. Паэзія наталяе сэрцы землякоў // Працоўная слава. — № 72 (9927). — 2022. — С. 8.
- Марыя Шакун. вершы // Песняй рамонкаў. - 2007. - С. 3-11. - ISBN 978-985-67334-99-4.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads