Марыя Бадэнская (1782—1808)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Бадэнская (1782—1808)
Remove ads

Марыя Лізавета Вільгельміна Бадэнская (ням.: Marie Elisabeth Wilhelmine von Baden; 7 верасня 1782(1782-09-07)[1], Карлсруэ[2]8 снежня 1808(1808-12-08)[3], Брухзаль[4]) — прынцэса з Бадэнскага дому, у замужжы герцагіня Браўншвайг-Вольфенбютэльская, княгіня Браўншвайг-Вольфенбютэля і Эльса. Малодшая сястра расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны.

Хуткія факты Марыя Бадэнская, Герцагіня Браўншвайг-Вольфенбютэльская ...
Remove ads

Біяграфія

Марыя нарадзілася 7 верасня 1782 года ў Карлсруэ і была пятым дзіцем і пятай дачкой спадчыннага прынца Карла Людвіга Бадэнскага і яго жонкі Амаліі Гесэн-Дармштацкай[7]. Яе бацькі былі кузенамі: маці Карла Людвіга, Караліна Луіза Гесэн-Дармштацкая, была роднай сястрой Людвіга IX, бацькі Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Бабуляй Марыі па маці была Генрыэта Караліна Пфальц-Біркенфельдская, а дзедам па бацьку — вялікі герцаг Карл Фрыдрых Бадэнскі[8]. Марыя выхоўвалася разам з сёстрамі ў цёплым сямейным атачэнні і атрымала добрую адукацыю: дзяўчынка вывучала еўрапейскія мовы (у прыватнасці, французскую), геаграфію, гісторыю, асновы філасофіі, нямецкую і сусветную літаратуру.

Thumb
Марыя Бадэнская са старэйшым сынам

1 лістапада 1802 года ў Карлсруэ прынцэса Марыя Бадэнская выйшла замуж за герцага Фрыдрыха Вільгельма Браўншвайг-Вольфенбютэльскага, чацвёртага сына герцага Карла Вільгельма Фердынанда Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і прынцэсы Аўгусты Гановерскай. Марыі на момант вяселля было дзевятнаццаць, Фрыдрыху — трыццаць адзін. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей[8]:

  • Карл Фрыдрых Аўгуст Вільгельм (30 кастрычніка 1804 — 19 жніўня 1873) — герцаг Браўншвайга; нежанаты, дзяцей не меў.
  • Вільгельм Аўгуст Людвіг Максіміліян Фрыдрых (25 красавіка 1806 — 18 кастрычніка 1884) — герцаг Браўншвайга; нежанаты, дзяцей не меў.
  • Мёртванароджаная дачка (16 красавіка 1808)

У 1806 годзе свёкар Марыі бег ад войскаў Напалеона ў Альтану, дзе сканаў ад ран 10 лістапада, атрыманых у бітве пры Аўэрштэце месяцам раней. Марыя, якая ў той час знаходзілася ў Прэнцлау, разам са свякрухай наведала Карла Вільгельма Фрыдрыха на божай пасцелі, але калі французская армія рушыла ў бок Гамбурга, брытанскі пасол параіў ім абедзвюм бегчы; Марыя і Аўгуста вымушаны былі кінуць герцага пры смерці. Жанчыны атрымалі запрашэнне прыехаць у Швецыю ад караля Густава IV Адольфа, зяця Марыі. Аўгуста вырашыла застацца з пляменніцай Луізай Аўгустай Дацкай у Аўгустэнбаргу; Марыя ж прыняла прапанову і разам з дзецьмі далучылася да караля і каралевы Швецыі ў Мальмё, дзе каралеўская сям’я спынілася без каралеўскага двара, паколькі краіна ў той момант знаходзілася награні войны[9]. Муж Марыі атрымаў дазвол імператара застацца ў Альтане.

Брат Марыі, спадчынны прынц Бадэнскі, быў жанаты з Стэфаніяй Багарнэ і з’яўляўся прыхільнікам Напалеона; падчас уцёкаў сястры ў Швецыю ён сустрэўся з імператарам у Берліне. Напалеон адмовіўся ад сустрэчы з мужам Марыі, але паведаміў, што будзе рады бачыць яе саму; Карл напісаў сястры і папрасіў прыбыць у Берлін на сустрэчу з імператарам, дзе яна магла б выступіць ад імя мужа ў якасці пасла Браўншвайга. Марыя прыняла запрашэнне і ў адзіночку адправілася ў Берлін, аднак была спынена ў Штральзундзе па загадзе мужа[10], які лічыў, што Напалеон збіраецца выдаць Марыю замуж за свайго брата Жэрома[11]. Фрыдрых Вільгельм, як лічылі сучаснікі, шчыра кахаў жонку і наведваў яе інкогніта ў Швецыі двойчы, нягледзячы на тое, што Швецыя лічылася Напалеонам варожай тэрыторыяй[12]. Марыя вярнулася да сястры ў Мальмё.

Пражыванне ў Мальмё ўдалечыні ад двара, які размяшчаўся ў Стакгольме, накладвала пэўны адбітак на каралеўскую сям’ю. Марыя адкрыта сумавала і пачувала сябе абмежаванай, знаходзячыся ў ізаляцыі ад грамадства; свайго зяця-караля яна знаходзіла настолькі строгім і тэмпераментным, што ледзь ужывалася з ім[13]. У маі 1807 года цяжарная каралева Фрыдэрыка пакінула Мальмё, каб нарадзіць у прысутнасці двара. Марыя збіралася з’ехаць разам з сястрой, але Фрыдрых Вільгельм запатрабаваў вяртання жонкі ў Германію[14]. У тым жа годзе герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль, якое належала Фрыдрыху Вільгельму, было ўключана ў склад каралеўства Вестфалія, якім стаў кіраваць Жэром Банапарт.

Неўзабаве пасля вяртання да мужа Марыя зацяжарыла. Роды праходзілі цяжка і дзіця (дзяўчынка) нарадзілася мёртвым. Праз чатыры дні, 20 красавіка 1808 года, Марыя памерла ад радзільнай гарачкі ў Брухзалі[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads