Марыя Дамброўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Дамброўская
Remove ads

Марыя Дамбро́ўская (польск.: Maria Dąbrowska; 6 кастрычніка 1889, г. Русаў, Польшча — 19 мая 1965) — польская пісьменніца.

Хуткія факты Марыя Дамброўская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1907—1914 гадах вучылася ў Лазанскім і Брусельскім універсітэтах.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910-я гады.

Першыя зборнікі апавяданняў «Дзеці радзімы» (1918), «Галінка чарэшні» (1922) і «Усмешка дзяцінства» (1923) прысвечаны дзецям з іх своеасаблівым успрыманнем свету.

У зборніку навел «Людзі адтуль» (1926) паказаны жыццё і ўнутраны свет вясковай беднаты ў пачатку XX стагоддзя, у зборніку «Прыкмета жыцця» (1938) — нялёгкае існаванне чалавека ў грамадстве.

Самы вядомы твор Дамброўскай — эпічная тэтралогія «Ночы і дні» (1932—1934), у якой намалявана гісторыя жыцця адной сям’і з 1860-х гадоў да Першай сусветнай вайны.

Аўтар гістарычных драм «Геній-сірата» (1939) і «Станіслаў і Багуміл» (1945), рамана-эпапеі «Прыгоды думаючага чалавека» (незакончаны, выданы ў 1970), «Дзённікаў» (1 — 5, выд. 1988), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «Думкі аб падзеях і людзях», 1956).

Remove ads

Зноскі

1. Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1965 - 1966. — P. 282–283. — ISBN 978-84-239-4500-9

2. Maria Dabrowska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads