Марыя Міхайлаўна Вінакурава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Міхайлаўна Вінакурава (нар. 27 чэрвеня 1939, Брожа Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Калінінскі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Працоўную дзейнасць пачала сушыльшчыцай на Бабруйскім цагельным заводзе. Працавала майстрам Бабруйскага гарпрамкамбіната, інжынерам, начальнікам вытворчага аддзела Бабруйскага завода зборнага жалезабетону, старшым інжынерам Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Ангольскай Народнай Рэспубліцы, начальнікам вытворчага аддзела Бабруйскага завода буйнапанельнага домабудавання, дырэктарам арэнднага прадпрыемства «Бабруйскі завод буйнапанельнага домабудавання».

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Пашаны, двума медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Алімпійскім ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

  • Вінакурава Марыя Міхайлаўна // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / Пад агульн. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн., 2003. — С. 78.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads