Марыя Ціханаўна Чайка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Ціханаўна Ча́йка[1] (31 снежня 1929, Горкі, Магілёўская вобласць — 30 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1992).

Хуткія факты Марыя Ціханаўна Чайка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1951 годзе. У 1956—1961 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1981 гг. старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР). У 1981—1997 гг. загадвала лабараторыяй Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 3 вынаходніцтваў. Навуковыя працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.

Асноўныя публікацыі

  • Фоторегуляция биосинтеза хлорофилла в процессе развития хлоропластов / совм. с Г. Е. Савченко // Фоторегуляция метаболизма и морфогенеза растений. — М., 1975.
  • Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. — Мн.: Наука и техника, 1981. (разам з Г. Я. Саўчанка)
  • Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. — Мн., 1991. (разам з Г. Я. Саўчанка)
  • Биосинтез хлорофилла и биогенез фотосинтетического аппарата. — Мн., 1996.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads