Марыя Яўгенаўна Кручкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Яўгенаўна Кручкова (руск.: Мария Евгеньевна Крючкова; 7 ліпеня 1988, Растоў-на-Доне — 8 сакавіка 2015) — расійская гімнастка. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве (2004), чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2004) у камандным першынстве. Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.

Хуткія факты {{{імя}}}, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай з 5 гадоў. Дэбютавала за зборную Расіі на Чэмпіянаце свету 2003 года ў камандным першынстве, у якім разам з камандай заняла 5 месца.

Выйграла Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў 2004 года ў камандным першынстве. У складзе зборнай Расіі выйграла «бронзу» летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года ў камандным першынстве. У асабістым першынстве і на асобных снарадах у фіналы прайсці не ўдалося.

Пасля Алімпіяды ў Афінах завяршыла кар’еру і перайшла на трэнерскую працу. Памерла 8 сакавіка 2015 года ад эмбаліі — закаркавання сасудаў.

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads