Марыінская жаночая гімназія (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віцебская Марыінская жаночая гімназія. Існавала ў Віцебску ў 18701917 гг. на Гогалеўская вуліцы (сучасная вуліца Леніна).

Хуткія факты Марыінская жаночая гімназія, Заснавана ...

Гісторыя

Заснавана на базе Марыінскай жаночай школы, якая дзейнічала з 1863 г. Утрымлівалася на сродкі грамадскіх арганізацый, органаў гарадскога самакіравання і дабрачынныя ахвяраванні. Пасля яе закрыцця ў 1918 г. ў будынку на Гогалеўскай змясціліся іншыя, савецкія, навучальныя ўстановы (2‑я школа 1‑й ступені і 7‑я школа 2‑й ступені, у канцы 1930‑х гг. – 13‑я школа, пасля Другой сусветнай вайны – прафесійна-тэхнічнае вучылішча №37 імя Шмырова). У 1975 г. будынак, дзе месцілася гімназія, быў знесены.

Remove ads

Навучальны працэс

У гімназію прымалі пераважна дачок дваран, чыноўнікаў, святароў (у 1900 г. было 413 навучэнак, з іх дзеці рабочых і сялян складалі 5%), якія пасля заканчэння гарадскіх або павятовых пачатковых вучылішчаў паспяхова вытрымлівалі конкурсныя экзамены. Тэрмін навучання 7 гадоў. Выкладаліся закон божы, руская мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, французская і нямецкая мовы, дамаводства, чыстапісанне, рукадзелле, рысаванне, спевы, танцы.

Выпускніцы не мелі права на паступленне ва ун-т з-за скарочанага аб’ему выкладання ў гімназіі дакладных і прыродазнаўчых навук, таму жадаючыя маглі скончыць дадаткова 8-ы (педагагічны) клас, у якім выкладалі педагогіку, методыку навучання ў пачатковых класах, праводзілі педагагічную практыку ў пачатковых школах. Выпускніцы 8-га класа атрымлівалі атэстат настаўніцы пачатковых класаў. Штогод гімназія выпускала 80 чал. За гады існавання падрыхтавана каля 3 тыс. вучаніц, у т.л. 1 тыс. настаўніц.

Remove ads

Дырэктрысы

  • Любоў Мікалаеўна Пальшау (узначальвала гімназію каля 1887 года)[1]

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads