Масавае забойства ў Эль-Паса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масавае забойства ў Эль-Паса — падзея, што адбылася раніцай 3 жніўня 2019 года, прыкладна ў 10:40 па мясцовым часе ў гандлёвым цэнтры Walmart у горадзе Эль-Паса, які знаходзіцца ў штаце Тэхас (ЗША), ля мяжы з Мексікай. У ходзе інцыдэнту дваццаць чалавек было забіта і па меншай меры 26 атрымалі раненні, што робіць гэты інцыдэнт адным з найбуйнейшых масавых забойстваў у 2019 годзе і ў гісторыі штата Тэхас[1][2]. Як сцвярджалі ўлады, злачынства здзейснена на глебе расавай нянавісці[3].
Remove ads
Стральба
Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры Walmart недалёка ад яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра Cielo Vista на ўсходнім баку горада Эль-Паса. У 10:40 па мясцовым часе ў будынак увайшоў мужчына, узброены паўаўтаматычнай вінтоўкай WASR-10[4] і адкрыў агонь па пакупніках і супрацоўніках установы[5]. У гэты час у гандлёвым цэнтры знаходзілася каля 3000 пакупнікоў і 300 супрацоўнікаў[6]. Большасць людзей у першыя секунды інцыдэнту выказалі здагадку, што крыніцай стрэлаў можа быць феерверк, пасля чаго некаторыя пайшлі на крыніцу шуму[7]. Толькі пасля таго, як відавочцы з ліку пакупнікоў і супрацоўнікаў распаўсюдзілі вестку пра стральбу, у будынку пачалася паніка і цісканіна[8]. Дыспетчарам сталі паступаць званкі па нумары 911 праз хвіліну пасля першых стрэлаў[9]. Паводле паведамленняў, злачынец з’яўляўся белым і дзейнічаў у адзіночку[10]. Паліцыя прыбыла да гандлёвага цэнтра праз 6 хвілін, пасля чаго будынак і прылеглы да яго квартал былі ачэплены супрацоўнікамі праваахоўных органаў з розных устаноў[11]. Неўзабаве быў затрыманы злачынец. Падчас яго затрымання ён не аказаў супраціву[10][12].
Remove ads
Ахвяры
У выніку страляніны загінулі 20 і было паранена 26 чалавек[2]. Частка пацярпелых дастаўлена ва ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр Эль-Паса, яшчэ адзінаццаць чалавек — у іншыя медыцынскія ўстановы. Сярод пацярпелых апынуліся двое дзяцей ва ўзросце 2 і 9 гадоў, стан якіх пасля стабілізаваўся. Большая частка параненых і забітых былі ва ўзросце ад 32 да 85 гадоў[11]. Сярод забітых і параненых апынуліся 9 грамадзян Мексікі[13][14]. 5 жніўня колькасць ахвяр павялічылася да 22, так як двое чалавек з ліку цяжка парараных памерлі[15].
Remove ads
Стралок
Паліцыя затрымала падазраванага ў здзяйсненні злачынства з вінтоўкай у будынку і неўзабаве ўстанавіла яго асобу. Ім аказаўся 21-гадовы жыхар горада Ален (акруга Колін), які знаходзіцца ў 650 мілях ад Эль-Паса, па імені Патрык Крузіус[16][17], які падчас здзяйснення злачынства з’яўляўся студэнтам коледжа «Collin College», размешчанага ў горадзе Мак-Кіні. Нападнік быў апісаны прадстаўнікамі праваахоўных органаў як інтраверт, які насіў статус сацыяльнага ізгоя[18]. Падчас папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што Крузіус пакінуў Ален познім вечарам 2 жніўня і прыбыў у Эль-Паса рана раніцай 3 жніўня незадоўга да здзяйснення забойства[19]. За некалькі дзён да масавага забойства, Крузіус апублікаваў на іміджбордзе 8chan свой маніфест аб’ёмам у 27 старонак, у якім падкрэсліў што з’яўляецца прыхільнікам Рэспубліканскай партыі і сацыял-лібералізму, выступіў супраць павелічэння колькасці мігрантаў з Мексікі і заявіў, што місгенацыя, мультыкультуралізм, іміграцыя нябелых людзей і нараджальнасць ніжэй за ўзровень узнаўлення пагражаюць беламу насельніцтву ЗША, а гэта спрыяе «беламу генацыду»[20][21][22]. Таксама Крузіус заявіў аб падтрымцы дзеянняў Харысана Таранта, адказнага за выкананне тэрарыстычнага акту ў мячэці Аль-Нур і ісламскай цэнтры Лінвуд у Крайстчэрчы, Новая Зеландыя, які адбыўся ў сакавіку 2019 года[12]. У сацыяльных сетках Крузіус падтрымліваў знешнюю палітыку Дональда Трампа і быў прыхільнікам узвядзення Амерыкана-мексіканскага бар’ера на дзяржаўнай мяжы паміж ЗША і Мексікай[23]. Паліцыя пацвердзіла, што падазраваны набыў зброю, якая выкарыстоўвалася ў нападзе, на законных падставах[24]. Да інцыдэнту, Патрык Крузіус ніколі не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне якіх-небудзь правапарушэнняў[25].
Рэакцыя
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў учынак Патрыка Крузіуса як «акт нянавісці»[26]. 5 жніўня, выступаючы са зваротам да суграмадзян у сувязі з выпадкамі масавага расстрэлу людзей у Тэхасе і Агая, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вышэйшая мера пакарання ў выпадку ўчынення злачынстваў на глебе нецярпімасці, а таксама масавых забойстваў павінна будзе прымяняцца ў самыя кароткія тэрміны. Таксама амерыканскі лідар сказаў, што ўлады ЗША маюць намер прыцягнуць уладальнікаў сацыяльных сетак да стварэння інструментаў ранняга выяўлення па-экстрэмісцку настроеных асоб, якія збіраюцца ўчыніць масавыя расстрэлы людзей або іншыя такія вылазкі. Прэзідэнт аб’явіў, што масавы расстрэл людзей у Агая і Тэхасе — гэта атака на ўсю краіну і злачынства супраць усяго чалавецтва[27].
Кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Бета О’Рурк, які з’яўляецца выхадцам з Эль-Паса, абвінаваціў Трампа ў расізме, заахвочванні расізму і распальванні міжнацыянальнай варожасці. Іншы кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратаў, сенатар Коры Букер, таксама ў сваёй заяве ўсклаў усю адказнасць за масавае забойства на дзеючага прэзідэнта ЗША, заявіўшы што Трамп, які зрабіў стрымліванне нелегальнай іміграцыі адным з ключавых момантаў свайго прэзідэнцтва, раней неаднаразова рабіў зневажальныя каментары пра мексіканскіх мігрантаў і сам факт іміграцыі ахарактарызаваў як «ўварванне». Міністр замежных спраў Мексікі Марсела Эбрард у сваю чаргу заявіў, што ўрадам Мексікі будуць прыняты прававыя меры для забеспячэння бяспекі мексіканцаў і амерыканцаў мексіканскага паходжання ў ЗША[28]. Сенатар ад штата Тэхас Джон Корнін пасля палемікі пра высновы міграцыйнай палітыкі ЗША абвінаваціў палітыкаў у палітычнай мэтазгоднасці, заявіўшы, што масавыя расстрэлы ў гарадах ЗША не павінны «эксплуатавацца дзеля палітычнай выгады» на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе, а павінны разглядацца як сацыяльна-негатыўныя з’явы, якія патрабуюць неадкладнага выкаранення[29]. Гэты інцыдэнт у чарговы раз падняў хвалю спрэчак аб узмацненні жорсткасці кантролю над агнястрэльнай зброяй і ўзмацненні барацьбы са злачынствамі, якія здзяйсняюцца з дапамогай зброі, з апорай на існуючыя законы і папраўкі Канстытуцыі ЗША[30][31][32].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads