Масачусетс (заліў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масачусетс (заліў)map
Remove ads

Заліў Масачусетс (англ.: Massachusetts Bay) — заліў Атлантычнага акіяна ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Абмывае штат Масачусетс, ЗША. Заліў Масачусетс лічыцца часткай заліва Мэн, мае даўжыню 55 км, і глыбіню да 93 м. Прылівы ў заліве паўсутачныя, да 1,8 м.

Хуткія факты Масачусетс, Краіна ...

На поўначы заліў абмежаваны паўвостравам Кейп-Эн, у паўднёвай частцы размешчаны заліў Кейп-Код, абмежаваны аднайменным паўвостравам. Заходняя частка заліва носіць назву Бостанская бухта, у ёй размяшчаецца горад-порт Бостан.

Заліў даў назву аднаму з першых паселішчаў у Новай Англіікалоніі Масачусецкага заліва. Вялікая колькасць заліваў на ўзбярэжжы штата Масачусетс далі яму мянушку «Штат Заліваў».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads