Маскуліннасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маскуліннасць
Remove ads

Маскуліннасць (ад лац.: masculinus, мужчынскі) — сукупнасць цялесных (другасных палавых прыкмет), псіхічных і паводніцкіх асаблівасцяў, якія разглядаюцца як мужчынскія (гэта значыць вонкава адрозніваюць мужчыну ад жанчыны ці самца ад самкі ў жывёл)[1].

Thumb
У грэцкай міфалогіі Геракл асацыюецца з маскуліннасцю.

Супрацьлегласцю маскуліннасці з'яўляецца феміннасць, якая характарызуецца такімі якасцямі, як адчувальнасць, пяшчота, спагадлівасць, клапатлівасць[2].

Remove ads

Праблемы вызначэння маскуліннасці

Для вырашэння пытання аб тым, якія прыкметы з'яўляюцца маскуліннымі, неабходна першаснае дапушчэнне альтэрнатыўнасці: усе прыкметы з'яўляюцца альбо маскуліннымі, альбо феміннымі. Акрамя таго, на дадзенае вызначэнне ўплывае наяўнасць сацыяльных стэрэатыпаў і адсутнасць нейтральнага ніякага роду.

Існуюць розныя канцэпцыі маскуліннасці — ад эсенцыялісцкай да сацыяльна-канструктывісцкай. Эсенцыялісцкі падыход разглядае маскуліннасць як следства біялагічнага адрознення мужчыны ад жанчыны, а сацыяльна-канструктывісцкі вызначае маскуліннасць у тэрміналогіі гендарных чаканняў[3].

Сексолаг Ігар Кон разглядае маскуліннасць у гістарычным кантэксце, сыходзячы з сацыяльна-канструктывісцкага падыходу[4].

Варта таксама адрозніваць маскуліннасць ў цэлым і таксічную маскуліннасць.

Разам з тым гендарная даследчыца Р. Э. Хоскін паказвае, што ў навуковай літаратуры прысутнічаюць пэўныя падвойныя стандарты ў вызначэнні маскуліннасці і феміннасці: калі жанчына праяўляе маскулінныя гендарныя паводзіны, то ейную маскуліннасць называюць жаночай маскуліннасцю, разам з тым калі мужчына праяўляе феміннае, гэта часта называюць «падначаленымі маскуліннасцямі», а не мужчынскай феміннасцю.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads