Мафра

горад у Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мафраmap
Remove ads

Мафра (парт.: Mafra; ['mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Thumb
Нацыянальны палац у Мафра
Хуткія факты Мафра, Краіна ...
Remove ads

Размяшчэнне

Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Адлегласць да:

Муніцыпалітэт мяжуе:

  • на поўначы — муніцыпалітэт Торэш-Ведраш
  • на паўночным усходзе — муніцыпалітэт Сабрал-дэ-Монтэ-Аграсу
  • на ўсходзе — муніцыпалітэт Аруда-душ-Віньюш
  • на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэт Ларэш
  • на поўдні — муніцыпалітэт Сінтра
  • на захадзе — Атлантычны акіян
Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004) ...

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1189 годзе.

Славутасці

Thumb
Неф базілікі
  • Манастырскі ансамбль у Мафры, пабудаваны ў 1707—1750 гг., узнік у выніку грандыёзнага праекта караля Жуана V. У гонар нараджэння спадчынніка ён вырашыў ажыццявіць сваю славалюбівую мару — засланіць іспанскі Эскарыял. У мастацкім рамане Жазэ Сарамага «Успаміны пра манастыр» (парт.: Memorial do convento) (1982) сцвярджаецца, што ў будаўніцтве манастыра ўдзельнічалі больш 50 тысяч чалавек, сілком сагнаных з усёй Партугаліі. Аплачвалася каласальнае будаўніцтва золатам і дыяментамі, якія паступалі з Бразіліі. За галоўным фасадам даўжынёй 220 м размешчаны 880 памяшканняў, якія наўрад ці былі заселены. Увесь комплекс займае плошчу 40 тысяч кв.м., а мармуровая базіліка замка па памерах параўнальная з саборам.

У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».

  • Таксама вядомы парк — запаведнік Тапада Насьёнал дэ Мафра.

Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісоў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.

Remove ads

Эканоміка

Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.

Раёны

  • Азуейра
  • Венда-ду-Піньейру
  • Віла-Франка-ду-Разарыу
  • Градыл
  • Ігрэжа-Нова
  • Карваейра
  • Малвейра
  • Мафра
  • Мільяраду
  • Сан-Мігел-дэ-Алкаінса
  • Санту-Ізідору
  • Санту-Эштэван-даш-Галеш
  • Сабрал-да-Абельейра
  • Шэлейруш
  • Энкарнасан
  • Эншара-ду-Бішпу
  • Эрысейра

Гарады-пабрацімы

Фотагалерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads