Махамад Расулоф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махамад Расулоф (перс.: محمد رسولاف; нар. 16 лістапада 1972, Шыраз) — іранскі незалежны рэжысёр, які жыве ў эміграцыі ў Еўропе. Найбольш вядомы па фільмах «Змярканне » (2002), «Жалезны востраў » (2005), «Бывай » (2011), «Рукапісы не гараць » (2013), «Непадкупны » (2017) і «Тут няма зла » (2020). За апошні фільм Расулоф атрымаў «Залатога мядзведзя» на Берлінскім кінафестывалі 2020 года.
Расулофа некалькі разоў арыштоўвалі і канфіскоўвалі пашпарт, паколькі характар і змест яго фільмаў прывялі да канфлікту з урадам Ірана. У маі 2024 года, пасля аб’явы аб тым, што яго фільм «Семя святога інжыра » быў абраны ў асноўны конкурс Канскага кінафестывалю, Махамад Расулоф быў прысуджаны Ісламскай Рэспублікай да 8 гадоў пазбаўлення волі, бічавання і штрафу[2][3][4][5]. Пасля вынясення прысуду Расулоф збег у Германію[6].
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads